значэнне энергетыкі для гаспадарчай дзейнасці чалавека
дынаміку спажывання энергетычных рэсурсаў у развітых краінах і краінах, якія развіваюцца
прычыны ўзнікнення, асаблівасці праяўлення і магчымыя шляхі вырашэння глабальнай энергетычнай праблемы
паняцце «энергетычная бяспека»
Умець:
выяўляць значэнне энергетыкі для розных відаў гаспадарчай дзейнасці
аналізаваць дынаміку спажывання энергетычных рэсурсаў у развітых краінах і краінах, якія развіваюцца
тлумачыць уплыў энергетыкі на навакольнае асяроддзе
аналізаваць прычыны і рэгіянальныя асаблівасці праявы глабальнай энергетычнай праблемы
вызначаць магчымыя шляхі вырашэння энергетычнай праблемы
абгрунтоўваць неабходнасць рацыянальнага выкарыстання традыцыйных і альтэрнатыўных крыніц энергіі ў краінах і рэгіёнах свету
разлічваць паказчыкі забяспечанасці рэгіёнаў і краін свету энергетычнымі рэсурсамі
называць і паказваць на карце прыклады краін: са скарачэннем спажывання энергіі (Вялікабрытанія, Германія, Італія), з найбольшымі аб’ёмамі спажывання энергіі (Кітай, Злучаныя Штаты Амерыкі (ЗША), Індыя)