Жалеза і яго злучэнні
Меню

Ведаць:

  • становішча жалеза ў перыядычнай сістэме, будову яго атама
  • фізічныя і хімічныя ўласцівасці жалеза. яго аксідаў, гідраксідаў і солей
  • карозію жалеза і спосабы аховы ад карозіі
  • якасныя рэакцыі на іоны жалеза (II) і іоны жалеза (III)

Умець:

  • складаць ураўненні рэакцый, якія характарызуюць хімічныя ўласцівасці аксідаў, гідраксідаў і солей жалеза

Дадатковыя
матэрыялы

1.Жалеза адносіцца да d-элементаў.

2.У злучэннях жалеза праяўляе ступені акіслення +2 і .

Правільны адказ: +3

3.Выберыце сцвярджэнні, якія правільна характарызуюць простае рэчыва жалеза:

Рэагуе з воднымі растворамі кіслот
Атрымліваюць аднаўленнем з жалезнай руды
Узаемадзейнічае са шчолачамі
Узаемадзейнічае з хлорам з утварэннем хларыду жалеза (III)
Рэагуе з азотам пры пакаёвай тэмпературы

4.Выберыце сцвярджэнні, якія правільна характарызуюць аксід жалеза (II, III):

Прыцягваецца да магніта
Рэагуе з кіслотамі, з утварэннем соляў двухвалентнага і трохвалентнага жалеза
Змяшчае атамы жалеза ў ступені акіслення +2 і +3
Валодае выражаннымі амфатэрнымі ўласцівасцямі
Узаемадзейнічае з растворам паваранай солі

5.На колькі працэнтаў (адказ акругліце да цэлага ліку) масавая доля жалеза ў гідраксідзе жалеза (II) большая за масавую долю жалеза ў гідраксідзе жалеза (III)?
Адказ:

Правільны адказ: 10% або 10 %