Цывілізацыя як культурна-гістарычны працэс
Меню

Ведаць:

  • вызначэнне паняцця цывілізацыя

Умець:

  • называць характэрныя рысы сучаснай цывілізацыі
  • вызначаць адрозненне цывілізацыі як стадыі развіцця грамадства ад цывілізацыі як культурна-гістарычнага тыпу

Дадатковыя
матэрыялы

1.О.Шпенглер разглядаў цывілізацыю як сыходны этап у развіцці грамадства.

2.Найбольшаю небяспекаю для сусветнай цывілізацыі С. Ханцінгтон лічыў нераўнамернасць тэхніка-тэхналагічнага развіцця розных грамадстваў.

3.Выдзяленне таго ці іншага тыпу цывілізацый на аснове пануючых у грамадстве рэлігійных каштоўнасцей характэрна для канцэпцыі А. Тойнбі.

4.Па меркаванні А. Тойнбі «выклікам», які прыводзіць да ўзнікнення цывілізацыі можа быць дзейнасць творчых асоб.

5.Цывілізацыйны падыход да вывучэння гісторыі дазваляе ўявіць гісторыю як адзіны працэс.

6.Галоўную ролю ў якасці крытэрыю прыналежнасці да той ці іншай цывілізацыі С. Ханцінгтон адводзіць рэлігійнаму пачатку.

7.Станаўленне цывілізацыйнай ідэнтычнасці Беларусі адбылося ў працэсе доўгага гістарычнага шляху беларускага народа.

8.Устойлівая супольнасць людзей, якія аб’яднаны духоўнымі традыцыямі, падобным ладам жыцця, геаграфічнымі і гістарычнымі межамі называецца нацыяй.

9.Н. Данілеўскі адстойваў пункт погляду, згодна з якім існуе толькі гісторыя асобных цывілізацый, а гісторыя як адзіны сусветна-гістарычны працэс не існуе.

10.Асаблівасцю цывілізацыйнага падыходу з’яўляецца прызнанне таго, што працэсы, якія адбываюцца ў адной цывілізацыі, не абавязкова паўторацца ў iншых.