Як рашаць задачу
Меню

Ведаць:

  • алгарытм рашэння тэкставай задачы з адной або некалькімі велічынямі

Умець:

  • выконваць аналіз умовы задачы
  • складаць план рашэння задачы
  • будаваць мадэль умовы задачы ў выглядзе схемы, чарцяжу, табліцы
  • рашаць задачы з адной або некалькімі велічынямі

Дадатковыя
матэрыялы


1.Вызначце вядомыя значэнні велічынь у задачы. У кошыку ляжыць 10 чырвоных яблыкаў, а зяленых – на 5 яблыкаў больш. Колькі ўсяго яблыкаў ляжыць у кошыку?

2.Вызначце невядомыя значэнні велічынь у задачы. Вучні 5 «А» класа пасадзілі 15 дрэў, а вучні 5 «Б» класа – на 4 дрэвы больш. Колькі ўсяго дрэў пасадзілі вучні двух класаў разам?

Колькі дрэў пасадзілі вучні 5 «Б» класа
Колькі дрэў пасадзілі вучні двух класаў разам
Вучні 5 «Б» класса пасадзілі на 4 дрэвы болей, чым вучні 5 «А» класа
Вучні 5 «А» класа пасадзілі на 4 дрэвы меней, чым вучні 5 «Б» класа

3.Вызначце вядомыя залежнасці паміж велічынямі ў задачы. У пятым класе 14 дзяўчынак, а хлопчыкаў у два разы меней. Колькі ўсяго вучняў у класе?

4.Веласіпедзісты ў першы дзень былі ў дарозе 4 гадзіны, а ў другі дзень – 5 гадзін. За гэты час яны праехалі 180 км. Знайдзіце, якую адлегласць праехалі веласіпедзісты ў другі дзень, калі яны ехалі з аднолькавай скорасцю.

5.Вызначце, пра якія велічыні ідзе гаворка ў задачы. Маці купіла 1 кг груш па тры рублі за кілаграм і два кілаграмы вінаграду па чатыры рублі за кілаграм. Колькі грошай заплаціла маці за пакупку?