Краіны Заходняй Еўропы і Візантыя ў XIV–XV стст.
Меню

Ведаць:

  • асаблівасці ўтварэння цэнтралізаваных дзяржаў у Заходняй Еўропе
  • асноўныя падзеі, што адбывалiся ў краінах Заходняй Еўропы і Візантыі
  • даты аб'яднання Іспаніі і завяршэння Рэканкісты, падзення Візантыі
  • азначэннi паняццяў: цэнтралізаваная дзяржава, раздробленая дзяржава

Умець:

  • паказваць на гістарычнай карце тэрыторыі Францыі, Англіі, Свяшчэннай Рымскай імперыі, Іспаніі, Візантыі
  • складаць аповед на аснове тэксту параграфа, ілюстрацый, гістарычнай карты аб працэсе станаўлення цэнтралізаваных дзяржаў у Заходняй Еўропе
  • тлумачыць прычынна-выніковыя сувязі паміж завяршэннем войнаў і фарміраваннем цэнтралізаваных дзяржаў у краінах Заходняй Еўропы
  • выказваць меркаванне аб падзенні Візантыі
  • складаць сінхраністычную табліцу

Дадатковыя
матэрыялы

1.Мацнейшымі цэнтралізаванымі дзяржавамі ў Заходняй Еўропе ў Познім сярэдневякоўі былі:

Англія
Францыя
Іспанія
Італія
Свяшчэнная Рымская імперыя

2.Кароль завяршыў аб’яднанне Францыі, дзейнічая не толькі сілай, але і інтрыгамі, подкупам, хітрасцю, за што яго празвалі «лісам», «сусветным павуком».

Правільны адказ: Людовік XI

3.Вайна Чырвонай и Белай ружы ў Англіі насіла характар:

4.Стварэнне цэнтралізаваных дзяржаў Англіі і Францыі мела наступныя вынікі:

спыніліся міжусобныя войны
пачалося актыўнае развіццё гаспадаркі і культуры
пачаў актыўна разгортвацца знешні гандаль
гэтыя краіны сталі мацнейшымі ў Заходняй Еўропе
пачалася барацьба за ўладу паміж буйнымі феадаламі

5.У Познім сярэдневякоўі ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі ўваходзілі Германія, Паўночная Італія, Чэхія, Нідэрланды.

6.У Познім сярэдневякоўі Свяшчэнная Рымская імперыя стала цэнтралізаванай дзяржавай.

7.У Свяшчэннай Рымскай імперыі не было адзіных законаў і налогаў для ўсёй краіны.

8.Дзяржаўная ўнія – гэта:

9.Напішыце год, у якім хрысціянскія каралеўствы Кастылія і Арагон аб’ядналіся ў адну дзяржаву – Іспанію:
Адказ:

Правільны адказ: 1479

10.Суаднясіце дату і падзею:
-туркі-асманы захапілі і разрабавалі г. Канстанцінопаль
-Хрыстафор Калумб адкрыў Амерыку
-Васка да Гама знайшоў марскі шлях у Індыю, абмінуўшы паўднёвы рог Афрыкі
1492-
1498-
1453-