Феадальны лад у Заходняй Еўропе Х–ХІІІ стст.
Меню

Ведаць:

  • храналагічныя рамкі Высокага сярэдневякоўя, замацавання феадальнай залежнасці сялян і феадальнай раздробленасці
  • азначэнні гістарычных паняццяў: бенефіцый, феод, феадал, феадальная залежнасць, паншчына, аброк, натуральная гаспадарка, феадальная раздробленасць

Умець:

  • паказваць на гістарычнай карце краіны Заходняй Еўропы ў Х–ХІІІ стст.
  • складаць расказ аб палажэнні феадалаў і сялян, адносінах паміж класамі феадальнага грамадства, сеньярыяльнай залежнасці феадалаў, іх узаемаадносінах, аб асаблівасцях натуральнай гаспадаркі, прычынах феадальнай раздробленасці
  • тлумачыць прычынна-выніковыя сувязі паміж развіццём феадальных адносін і зменамі ў грамадскіх адносінах
  • складаць табліцы, схемы і працаваць з імі

Дадатковыя
матэрыялы

1.Высокае сярэдневякоўе ахоплівае перыяд з X па XIII стст.

2.Большую частку феадальнага маёнтка складалі сялянскія надзелы.

3.Зямельнае ўладанне, якое давалася за службу і перадавалася ў спадчыну:

4.Прымусовы абавязак у выглядзе збору даніны з сялян прадуктамі і вырабамі рамяства:

5.Выберыце правільныя сцвярджэнні:

кароль з`яўляўся сеньёрам герцагаў і графаў
рыцары з`яўляліся васаламі караля
бароны з`яўляліся васаламі герцагаў і графаў
герцагі, графы, бароны і рыцары з`яўляліся васаламі караля

6.Выберыце правільныя сцвярджэнне

васал – гэта феадал, які браў феод
сеньёр – феадал, які браў феод
выраз пра караля «Першы сярод роўных» сведчыць пра паслабленне каралеўскай улады
прыказка: «Няма зямлі без пана» гаворыць пра адсутнасць залежнасці сялян ад феадалаў

7.Суаднясіце азначэнне з паняццем:
-паншчына
-сеньёр
-феод
-саслоўі
групы людзей, якія маюць пэўныя правы і абавязкі, якія перадаюцца ў спадчыну-
зямельнае ўладанне, якое давалася за службу і перадавалася ў спадчыну-
праца сялян са сваімі прыладамі працы ў маёнтку феадала-
феадал, які даваў феод-

8.Суаднясіце азначэнне з паняццем:
-феадальная лесвіца
-феадальная раздробленасць
-павіннасці
паслядоўнае падпарадкаванне феадалаў, якое заснавана на перадачы зямлі за службу-
прымусовыя абавязкі сялян-
перыяд распаду вялікіх дзяржаў на шэраг сярэдніх і дробных уладанняў-

9. – гэта адносіны пазямельнай і асабістай залежнасці паміж людзьмі, асновай якіх з`яўляецца ўласнасць на зямлю.

Правільны адказ: Феадалізм

10. гаспадарка – тып гаспадаркі, пры якой прадукты працы вырабляліся для задавальнення ўласных патрэб, а не для продажу.

Правільны адказ: Натуральная