Сярэднявечны горад
Меню

Ведаць:

  • азначэнні гістарычных паняццяў: горад, натуральная гаспадарка, таварна-грашовыя адносіны і гаспадарка

Умець:

  • паказваць на гістарычнай карце буйныя гарады ў краінах Заходняй Еўропы X–XIII стст.
  • складаць расказ аб прычынах і шляхах узнікнення гарадоў, важнейшых гандлёвых шляхах, развіцці таварна-грашовай гаспадаркі, гарадскога рамяства; перавагах таварна-грашовай гаспадаркі перад натуральнай; гаспадарчым жыцці гарадоў, барацьбе гараджан за самакіраванне; аб удасканаленні прылад працы, якія садзейнічаюць павышэнню вытворчасці працы ў сельскай гаспадарцы і рамесніцкай вытворчасці
  • тлумачаць прычынна-выніковыя сувязі паміж поспехамі ў сельскай гаспадарцы – росам гарадоў – развіццём таварна-грашовай гаспадаркі
  • ажыццяўляць параўнанне гістарычных фактаў і з’яў з мэтай выяўлення агульнага і асаблівага
  • складаць план параўнання і рабіць простыя вывады

Дадатковыя
матэрыялы

1.Адной з прычын росту гарадоў з`яўляецца аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі.

2.Асноўным насельніцтвам гарадоў з`яўляліся сяляне.

3.Гандлёвыя саюзы купцоў са сваімі статутамі і правіламі:

4.Работнік, які плаціў за навучанне:

5.Выберыце са спісу правільныя сцвярджэнні

шэдэўр-гэта ўзорны выраб, які павінен быў вырабіць падмайстар на экзамене на званне майстра
статут цэха даваў гораду права на самакіраванне
галоўнай задачай цэхаў была абарона сваіх рамеснікаў
вядучая роля на Балтыйскім моры належыла гарадам Венецыя і Генуя

6.Выберыце са спісу правільныя сцвярджэнні

існавала правіла: калі беглы селянін пражыве ў горадзе год і адзін дзень, ён становіцца свабодным і выходзіць з-пад улады феадала
у Францыі і Англіі кіраўніка гарадской рады называлі бургамістрам
гарадская рада чаканіла манету, набірала ахову і войска
у гарадах, якія атрымалі права на самакіраванне, суддзяў прызначаў феадал

7.Суаднясіце азначэнне з паняццем:
-горад
-ярмарка
-Ганза
-тавар
прадукт працы, выраблены для продажу-
умацаванае паселішча з гандлёва-рамесным насельніцтвам-
штогадовы рынак -
гандлёвы саюз гарадоў-

8.Суаднясіце азначэнне з паняццем:
-падмайстар
-майстар
-цэх
аб`яднанне рамеснікаў аднолькавай спецыяльнасці-
гаспадар і галоўны ў майстэрні-
платны наёмны работнік-

9. цэха – спецыяльны дакумент, які вызначаў усе бакі жыцця рамеснікаў.

Правільны адказ: Статут

10. гаспадарка – тып гаспадаркі, пры якой тавары вырабляліся для продажу.

Правільны адказ: Таварна-грашовая