Сярэдзінны перпендыкуляр да адрэзка
Меню

Ведаць:

  • азначэнне сярэдзіннага перпендыкуляра да адрэзка
  • тэарэму пра сярэдзінны перпендыкуляр да адрэзка

Умець:

  • даказваць тэарэму пра сярэдзінны перпендыкуляр да адрэзка
  • прымяняць азначэнне і тэарэму пра сярэдзінны перпендыкуляр да адрэзка для вырашэння геаметрычных задач на доказ і вылічэнне

Дадатковыя
матэрыялы

1.Вызначыце з чатырох адрэзкаў, праведзеных да стараны АС трохвугольніка АВС, адрэзак, прыналежны сярэдзіннаму перпендыкуляру:

2.Да адрэзка MN праведзены сярэдзінны перпендыкуляр l. Пункт К належыць сярэдзіннаму перпендыкуляру l. Вугал KMN роўны 55°. Чаму роўна градусная мера вугла KNM? У адказ запішыце лік.

Адказ:

Правільны адказ: 55

3.Пункты А і С належаць сярэдзіннаму перпендыкуляру да адрэзка BD па розныя бакі ад прамой BD. Знайдзіце перыметр чатырохвугольніка ABCD, калі АВ=8 см, CD=11см.


4.Вяршыні А і В трохвугольніка АВС належаць сярэдзінным перпендыкулярам да старон ВС і АС адпаведна. Перыметр трохвугольніка роўны 30 см. Тады стораны трохвугольніка роўныя:

5.У каардынатнай плоскасці адзначаны пункты А(–1; –3), В(7; –3). Знайдзіце суму каардынат пунктаў перасячэння сярэдзіннага перпендыкуляра да адрэзка АВ і восі Ох.
Адказ:

Правільны адказ: 3