Рашэнне практычных задач па тэме «Квадратычная функцыя»
Меню

Ведаць:

  • алгарытм пабудовы графіка квадратычнай функцыі

Умець:

  • апісваць рэальныя працэсы з дапамогай квадратычнай функцыі
  • аналізаваць графічную выяву рэальнага працэсу
  • прымяняць квадратныя няроўнасці і іх сістэмы пры рашэнні практыка-арыентаваных задач
  • рашаць практыка-арыентаваныя задачы і задачы з міжпрадметным зместам
  • аналізаваць і даследаваць атрыманыя вынікі

Дадатковыя
матэрыялы

1.Выберыце няроўнасць, з дапамогай якой можна рашыць задачу. У зале для правядзення ўрачыстасцяў растаўляюць крэслы. Лік крэслаў у кожным шэрагу павінен быць на 15 больш, чым колькасць шэрагаў у зале. Знайдзіце, колькі шэрагаў крэслаў можна ўсталяваць, калі ў глядзельнай зале адначасова можна размясціць не больш за 250 чалавек.

2.Для вызначэння глыбіні шахты ў яе кінулі камень і з максімальнай дакладнасцю вымералі час, праз якой будзе пачуты гук ад яго ўдару аб дно. Гэты час аказаўся роўны 3 секунды. Знайдзіце глыбіню шахты h (ў метрах), калі h(t)=0,5gt2, дзе g=10м/с2.
Адказ:

Правільны адказ: 45

3.Мяч кінуты вертыкальна ўверх. Залежнасць вышыні ўздыму h (м) мяча над зямлёй ад часу t (с) выяўляецца формулай h(t) = –5t² + 10t + 1,5. На якую максімальную вышыню падымецца мяч?
Адказ:

Правільны адказ: 6,5

4.Вышыня сігнальнай ракеты пасля стрэлу і да падзення змянялася па закону h(t) = 80t – 5t², дзе h – вышыня ў метрах, t – час ў секундах ад моманту стрэлу. Колькі секунд ракета знаходзілась на вышыні не менш за 140 метраў?

5.Хлопцы вырашылі прыбудаваць да школы трэнажорную залу прамавугольнай формы. Для гэтага патрэбна пабудаваць тры новыя сцяны (на рысунке новыя сцены паказаны штрыхавой лініяй). Аказалася, что цэглы хопіць толькі на 100м сцяны. Якія памеры a і b павінны быць у залы, каб яе плошча была найбольшай?