Плошча паралелаграма
Меню

Ведаць:

  • формулу плошчы паралелаграма

Умець:

  • выводзіць формулу плошчы паралелаграма
  • ужываць формулу плошчы паралелаграма пры рашэнні задач

Дадатковыя
матэрыялы

1.Знайдзіце даўжыню стараны паралелаграма, калі вышыня, праведзеная да яе, роўна 4 см, а плошча паралелаграма — 36 см2.
Адказ запішыце без адзінак вымярэння.
Адказ:

Правільны адказ: 9

2.Знайдзіце плошчу паралелаграма, калі яго старана роўна 3 см, а вышыня, праведзеная да гэтай стараны — 1,5 см.
Адказ запішыце без адзінак вымярэння.
Адказ:

Правільны адказ: 4,5

3.Стораны паралелаграма роўны 6 см і 8 см, а вугал паміж імі — 30°. Знайдзіце плошчу паралелаграма.
Адказ запішыце без адзінак вымярэння.
Адказ:

Правільны адказ: 24

4.Стораны паралелаграма роўны 10 см і 14 см. Вышыня, праведзеная да меншай стараны, роўна 7см. Знайдзіце вышыню, праведзеную да большай стараны паралелаграма.
Адказ запішыце без адзінак вымярэння.
Адказ:

Правільны адказ: 5

5.Знайдзіце перыметр паралелаграма, калі яго плошча роўна 30 см2, а даўжыні вышынь, праведзеных да суседніх старон, — 3 см і 5 см.
Адказ запішыце без адзінак вымярэння.
Адказ:

Правільны адказ: 32

6.ABCD — паралелаграм, AB = 8 см, AD = 12 см, S = 72 см2. Знайдзіце адлегласць паміж прамымі AB і CD і адлегласць паміж прамымі BC і AD.
У адказ запішыце лік, роўны суме гэтых адлегласцей.
Адказ:

Правільны адказ: 15

7.ABCD — паралелаграм, дыяганаль AC = 9 см, ∠BAC = 30°, S = 18 см2. Знайдзіце даўжыню стараны CD.
Адказ запішыце без адзінак вымярэння.
Адказ:

Правільны адказ: 4

8.У паралелаграма ABCD ∠A = 45°, BH — вышыня і медыяна ΔABD. Знайдзіце даўжыню вышыні BH, калі плошча паралелаграма роўна 98 см2.
Адказ запішыце без адзінак вымярэння.
Адказ:

Правільны адказ: 7

9.У паралелаграма ABCD сума двух вуглоў роўна 300°, а стораны адносяцца як 4 : 5. Знайдзіце PABCD, калі SABCD = 100.
У адказ запішыце значэнне выразу PABCD.
Адказ:

Правільны адказ: 180

10.У паралелаграма вышыні, праведзеныя з вяршыні вострага вугла да прамых, якія змяшчаюць старану паралелаграма, ўтвараюць вугал з градуснай мерай 150°. Знайдзіце перыметр паралелаграма, калі адна яго старана большая за другую на 8 см, а плошча роўна 24 см2.
Адказ запішыце без адзінак вымярэння.
Адказ:

Правільны адказ: 32