Цэнтральны і ўпісаны вуглы
Меню

Ведаць:

  • тэрміны і  паняцці: упісаны і цэнтральны вуглы
  • азначэнне ўпісанага і цэнтральнага вуглоў
  •  азначэнне градуснай меры дугі акружнасці
  • уласцівасці ўпісаных вуглоў, якія абапіраюцца на адну і тую ж дугу, дыяметр
  • тэарэму аб упісаным вугле

Умець:

  • даказваць тэарэму аб упісаным вугле
  • прымяняць тэарэму аб упісаным вугле пры рашэнні геаметрычных задач на доказ і вылічэнне

Дадатковыя
матэрыялы

1.Па даных на рысунку знайдзіце градусную меру вугла АОВ, калі вугал АСВ роўны 56°.


2.Па даных на рысунку знайдзіце градусную меру дугі АВ, калі вугал АСВ роўны 34°.

3.Градусная мера дугі АВ роўна 100°. Знайдзіце суму вуглоў AFB, AKB і ATB. У адказ запішыце лік без адзінак вымярэння.


Адказ:

Правільны адказ: 150

4.Знайдзіце градусную меру вугла DFC, калі вугал ABC роўны 20°, а вугал DEA роўны 30°. У адказ запішыце лік без адзінак вымярэння.



Адказ:

Правільны адказ: 50

5.Па рысунку знайдзіце градусную меру вугла АСВ. У адказ запішыце лік без адзінак вымярэння.


Адказ:

Правільны адказ: 75

6.Пункт О – цэнтр акружнасці. Цэнтральны вугал АОВ на 64° большы за адпаведны яму ўпісаны вугал АКВ. Знайдзіце градусную меру вугла АКВ. У адказ запішыце лік без адзінак вымярэння.
Адказ:

Правільны адказ: 64

7.Пункт О – цэнтр акружнасці, АВ – дыяметр. Вугал САВ роўны 70°. Знайдзіце градусную меру вугла ВКС. У адказ запішыце лік без адзінак вымярэння.


Адказ:

Правільны адказ: 110

8.△АВС – раўнабедраны, О – цэнтр акружнасці, прамая BF датыкаецца да акружнасці ў пункце В. Знайдзіце градусную меру вугла СВF. У адказ запішыце лік без адзінак вымярэння.



Адказ:

Правільны адказ: 60

9.Пункт О – цэнтр акружнасці, АВ – дыяметр, ∠ТСА = 38°, ∠САВ = 20°. Знайдзіце градусную меру вугла ТАС. У адказ запішыце лік без адзінак вымярэння.


Адказ:

Правільны адказ: 32

10.Пункт О – цэнтр акружнасці, АВ – дыяметр, вугал САВ роўны 50°. Знайдзіце градусную меру вугла BFK. У адказ запішыце лік без адзінак вымярэння.


Адказ:

Правільны адказ: 40