Прыметы паралелаграма
Меню

Ведаць:

  • тры прыметы паралелаграма         

Умець:

  • даказваць тэарэмы аб прыметах паралелаграма
  • ужываць прыметы паралелаграма пры рашэнні задач на вылічэнне і доказ

Дадатковыя
матэрыялы

1.Вызначце няправільнае сцвярджэнне:

2.Дыяганалі чатырохвугольніка ABCD перасякаюцца ў пункце O, AC = 2 дм, AO = 10 см, BD = 1,5 дм, BO = 7 см. Ці з’яўляецца ABCD паралелаграмам?

3.У чатырохвугольніку ABCD дыяганалі пунктам перасячэння O дзеляцца папалам. AC = 20, BD = 10, AB = 13. Знайдзіце перыметр трохвугольніка COD.
Адказ:

Правільны адказ: 28

4.У чатырохвугольніку ABCDA + ∠B = 180°. BC = AD. Знайдзіце ∠D, калі ∠B = 125°.
У адказ запішыце лік без адзінак вымярэння.
Адказ:

Правільны адказ: 125

5.У чатырохвугольніку ABCD AB = CD, BC = AD, ∠A : ∠B = 3 : 7. Знайдзіце меншы вугал чатырохвугольніка.
У адказ запішыце лік без адзінак вымярэння
Адказ:

Правільны адказ: 54

6.У чатырохвугольніку дыяганалі пунктам перасячэння дзеляцца папалам. Адна з дзвюх сумежных старон у 3 разы большая за другую. Знайдзіце яе даўжыню, калі перыметр чатырохвугольніка роўны 64.
Адказ:

Правільны адказ: 24

7.У паралелаграме ABCD BC = 12. На яго старанах BC і AD адкладзены роўныя адрэзкі BK і DM, BK састаўляе 25% стараны BC. Знайдзіце даўжыню адрэзка AK, калі перыметр AKCM роўны 32.
Адказ:

Правільны адказ: 7

8.У раўнастароннім трохвугольніку ABC пункты D, E і F ляжаць на старанах AB, AC і BC адпаведна так, што ∠AED = ∠FEC = 60°. Знайдзіце даўжыню стараны трохвугольніка ABC, калі перыметр чатырохвугольніка BDEF роўны 12.
Адказ:

Правільны адказ: 6

9.У трохвугольніку ABC пункты K і M належаць адпаведна старанам AB і BC. Прамая праходзіць праз вяршыню C па-за трохвугольнікам і перасякае прамень KM у пункце F, так што AK = CF = 5, KM = MF = AC : 2. Знайдзіце даўжыню стараны AB.
Адказ:

Правільны адказ: 10

10.Адрэзкі AC і BD перасякаюцца ў пункце O, AO = OC, BO = OD. Знайдзіце ∠BOC, калі ∠BAC = 45°, ∠BDC = 30°.
У адказ запішыце лік без адзінак вымярэння
Адказ:

Правільны адказ: 75