3.Вызначце адпаведнасць паміж паняццем і азначэннем:
-тэрыторыя са спрыяльнымі прыроднымі ўмовамі для размяшчэння рэкрэацыйных аб’ектаў і арганізацыі адпачынку насельніцтва
-рэкрэацыйны аб’ект, які забяспечвае арганізацыю пражывання, харчавання і аздараўлення турыстаў
-прыродныя і культурна-гістарычныя комплексы, унікальныя сацыяльна-гаспадарчыя аб’екты, якія выкарыстоўваюцца або могуць выкарыстоўвацца для арганізацыі адпачынку і аздараўлення людзей, для экскурсій і турызму
Рэкрэацыйныя рэсурсы-
Зона адпачынку-
Турысцкі комплекс-
4.Вызначце адпаведнасць паміж функцыямі рэкрэацыйных рэсурсаў і іх выкарыстаннем:
-турысцкія базы, спартыўныя лагеры, турысцка-аздараўленчыя комплексы
-экскурсійныя маршруты, экалагічныя сцежкі, турысцка-экскурсійныя цэнтры
-санаторыі, базы адпачынку, курорты
Лячэбна-аздараўленчыя-
Пазнавальныя-
Спартыўна-аздараўленчыя-