Прамавугольны трохвугольнік і яго апісаная і ўпісаная акружнасці
Меню

Ведаць:

  • формулу радыуса акружнасці, апісанай каля прамавугольнага трохвугольніка
  • формулу радыуса акружнасці, упісанай у прамавугольны трохвугольнік

Умець:

  • выводзіць формулу радыуса акружнасці, упісанай у прамавугольны трохвугольнік
  • прымяняць уласцівасці ўпісанай і апісанай акружнасцяў прамавугольнага трохвугольніка пры рашэнні задач на доказ і вылічэнні

Дадатковыя
матэрыялы

1.Цэнтр акружнасці, апісанай каля прамавугольнага трохвугольніка

2.Сума катэтаў прамавугольнага трохвугольніка роўная 20 см, гіпатэнуза роўная 16 см. Знайдзіце радыус акружнасці, упісанай у гэты трохвугольнік.

3.Знайдзіце плошчу прамавугольнага трохвугольніка, калі паўперыметр яго роўны 12 см, а радыус упісанай акружнасці роўны 2 см.

4.Знайдзіце радыус акружнасці, апісанай каля прамавугольнага трохвугольніка з катэтамі 6 см і 8 см.

5.Знайдзіце плошчу прамавугольнага трохвугольніка, калі ў яго адзін з катэтаў роўны 12 см, а радыус апісанай акружнасці – 6,5 см.

6.Плошча прамавугольнага трохвугольніка роўная 24 см2, адзін з катэтаў роўны 8 см. Знайдзіце радыус апісанай акружнасці трохвугольніка.