гістарычныя паняцці: культурная рэвалюцыя, сацыялістычны рэалізм (сацрэалізм), рабочы факультэт (рабфак), таварыства «Далоў непісьменнасць»
падзеі і іх даты: 23 студзеня 1918 г. – дэкрэт аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы; 1930 г. – увядзенне абавязковай пачатковай адукацыі; канец 1930-х гг. – ліквідацыя непісьменнасці
імёны гістарычных дзеячаў: А.В. Луначарскі; патрыярх Ціхан; савецкіх дзеячаў навукі, літаратуры і мастацтва
Умець:
вызначаць задачы культурнай рэвалюцыі ў СССР
называць асноўныя мерапрыемствы савецкай улады па ліквідацыі непісьменнасці сярод насельніцтва і іх вынікі
характарызаваць навуковыя і культурныя дасягненні СССР
даваць ацэнку палітыцы савецкай дзяржавы ў адносінах да царквы
вызначаць станоўчыя і адмоўныя бакі культурнай рэвалюцыі ў СССР