гістарычныя паняцці: суверэнітэт, прыватызацыя, прэзідэнцкая рэспубліка, федэрацыя, Расійская Федэрацыя (Расія), Федэральны сход Расійскай Федэрацыі, «шокавая тэрапія»
падзеі і іх даты: 12 чэрвеня 1990 г. – прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР; 12 чэрвеня 1991 – 31 снежня 1999 гг. – гады знаходжання ва ўладзе Б.М. Ельцына, першага Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі; 12 снежня 1993 г. – прыняцце Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі; 1994–1996 гг. – чачэнскі канфлікт; 8 снежня 1999 г. – падпісанне Дагавора паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб стварэнні Саюзнай дзяржавы
імёны гістарычных дзеячаў: Б.М. Ельцын; У.У. Пуцін; Д.А. Мядзведзеў
Умець:
характарызаваць сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Расійскай Федэрацыі ў 1990-х – пачатку 2000-х гг.
тлумачыць прычыны абвастрэння нацыянальнага пытання ў Расіі
вызначаць прычыны палітычнага крызісу 1993 г. і яго ўплыў на змены палітычнай сістэмы расійскага грамадства
тлумачыць дасягненні і праблемы Расійскай Федэрацыі ва ўнутранай палітыцы і ў міжнародных адносінах; змены ва ўнутранай палітыцы Расійскай Федэрацыі, якія адбыліся ў перыяд прэзідэнцтва У.У. Пуціна
паказваць на карце тэрыторыю Расійскай Федэрацыі і яе сталіцу Маскву