Японія пасля Другой сусветнай вайны
Меню

Ведаць:

  • гістарычныя паняцці: «японскі эканамічны цуд»
  • падзеі і іх даты: 3 мая 1947 г. – уступленне ў сілу новай Канстытуцыі Японіі; 1951 г. – падпісанне Сан-Францыскага дагавора; 1956 г. – падпісанне савецка-японскай Сумеснай дэкларацыі; 1960 г. – Дагавор бяспекі паміж Японіяй і ЗША; 2019 г. – 126-м імператарам Японіі стаў Нарухіта
  • імёны гістарычных дзеячаў: Дуглас Макартур, Акіхіта, Нарухіта
  • змены, якія былі праведзены ў дзяржаўным будаўніцтве Японіі па Канстытуцыі 1947 г.

Умець:

  • характарызаваць сацыяльна-эканамічнае и палітычнае становішча Японіі ў другой палове ХХ – пачатку ХХI стст.
  • тлумачыць прычыны «японскага эканамічнага цуду»
  • называць асноўныя накірункі знешняй палітыкі сучаснай Японіі
  • паказваць на карце тэрыторыю Японіі і яе сталіцу Токіа

Дадатковыя
матэрыялы

1.Японія падпісала Акт аб капітуляцыі:

2.У пасляваенны перыяд у Японіі былі праведзены наступныя рэформы:

умацаванне ўзброеных сіл краіны
ліквідацыя палітычнай паліцыі і жандармерыі
аграрная рэформа
ліквідацыя буйных манаполій
нацыяналізацыя прамысловасці

3.Новая Канстытуцыя Японіі ўступіла ў сілу:

4.Прычынамі японскага «эканамічнага цуду» з’яўляюцца:

дзяржкантроль над экспартам-імпартам капіталу
вялікія ваенныя расходы дзяржавы
адмова ад выкарыстання навукова-тэхнічных дасягненняў Захаду
высокая ступень эксплуатацыі рабочай сілы
адсутнасць ваенных расходаў

5.9-ты артыкул Канстытуцыі Японіі абвяшчаў:

6.Прычыны неабароненасці сучаснай японскай эканомікі:

нізкі ўзровень развіцця адукацыі і прафарыентацыі
кантроль дзяржавы над эканомікай
залежнасць ад краін, якія валодаюць сыравіннымі рэсурсамі
харчовая залежнасць ад ЗША

7.Суаднясіце дату і падзею:
-падпісанне савецка-японскай Сумеснай дэкларацыі
-стварэнне Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі
-падпісанне Сан-Францыскага дагавора
-пачатак праўлення ў Японіі імператара Акіхіта
1955 г.-
1989 г.-
1951 г.-
1956 г.-

8.Буйныя манапалістычныя аб’яднані Японіі, якія да Другой сусветнай вайны кантралявалі японскую прамысловасць, прэсу, палітычныя партыі, называліся .

Правільны адказ: дзайбацу

9.Асновай сучаснай знешняй палітыкі Японіі застаецца саюз з , якія захоўваюць на яе тэрыторыі свае ваенныя базы.

Правільны адказ: ЗША

10.У 2019 годзе імператарам Японіі стаў .

Правільны адказ: Нарухіта