гістарычныя паняцці: генацыд, Народны фронт, інтэрнацыянальныя брыгады
асноўныя даты і падзеі: 1935 г. – прыняцце ў Германіі расісцкіх законаў; VII кангрэс Камінтэрна і зацвярджэнне новай стратэгіі барацьбы з узмацненнем фашызму ў Еўропе – стварэнне адзінага антыфашысцкага Народнага фронту
1936 – 1938 гг. – урад Народнага фронту ў Францыі
1936 г. – прыход да ўлады ў Іспаніі ўрада Народнага фронту
ліпень 1936 – красавік 1939 г. – грамадзянская вайна ў Іспаніі
імёны гістарычных дзеячаў: Л. Блюм, Ф. Франка
Умець:
характарызаваць унутраную палітыку нацысцкай Германіі і яе таталітарны палітычны рэжым
вызначаць ролю Народнага фронту ў прадухіленні прыходу да ўлады фашыстаў у Францыі
тлумачыць прычыны і называць падзеі грамадзянскай вайны ў Іспаніі
аналізаваць прычыны слабасці антыфашысцкага руху ў Еўропе
паказваць па карце краіны, у якіх да ўлады прыйшлі ўрады Народных франтоў, – Францыю, Іспанію